Мова родная — мова модная

Новости

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

У рамках святкавання дня беларускай мовы ў Вялікабераставіцкай сярэдняй школе з 15 па 19 лютага праходзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на ўсведамленне мовы як формы выражэння нацыянальнай культуры, развіццё сродкамі мовы камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай і мастацка-эстэтычнай культуры школьнікаў.

17 лютага вучні 4 класа прынялі ўдзел у турніры знаўцаў роднай мовы “Мова родная – мова модная”.

У пачатку мерапрыемства школьнікі наведалі выставу музейных экспанатаў “Сялянская хата на цуды багата”. На экспазіцыі былі прадстаўлены прадметы народнага побыту беларусаў: лапці, ручнік, куфар, збан, кош, куфар, прас. Вядучая мерапрыемства паведаміла дзецям аб выкарыстанні прадстаўленных рэчаў беларусамі.

У турніры прымалі ўдзел тры каманды: “Васількі”, “Рамонкі”, “Лянок”. Вучням неабходна было прайсці конкурсныя выпрабаванні “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народнага побыту”. Па выніках гульні пераможцам стала каманда “Лянок”.

Гледачы турніра таксама выконвалі цікавыя і вясёлыя заданні. Яны разгадвалі загадкі, дапаўнялі вершы прапушчанымі словамі, танцавалі пад любімыя дзіцячыя беларускія песні.

Прадэманстравалі вучні пачатковых класаў усім прысутным выразнае чытанне вершаў, тэатралізаваную інсцэніроўку “Разумны заяц”.

Закончылася свята падвядзеннем вынікаў конкурсу, узнагароджваннем граматамі пераможцаў. Кожны ўдзельнік мерапрыества пераканаўся, якая багатая і чароўная наша родная беларуская мова. Яна вучыць нас любіць сваю Радзіму, з павагай адносіцца адзін да аднаго.

 Надзея Леанідаўна Красоўская,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *