Выхавацелі груп падоўжанага дня школы № 2 г. Мсціслаўля правялі гульню-падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю”
Наша гульня-падарожжа дапоўніла веды вучняў аб родным краі, роднай мове. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. З вялікім захапленнем дзеці прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Вучні, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы спявалі песні і танцавалі, а потым адправіліся на прыпынак “З рога ўсяго многа”, дзе адгадвалі назвы казак па прачытаннаму ўрыўку з казкі. А на прыпынку “Кола загадак”, адгадвалі загадкі. Вельмі спадабаўся вучням прыпынак “Гульнёвы падворак”, дзе ўсе школьнікі прынялі ўдзел у гульнях і атрымалі вясёлы настрой. Закончылася гульня-падарожжа прыпынкам “Хто лепш ведае свой край”. На гэтым прыпынку вучні чыталі вершы, адказвалі на пытанні пра нашу Радзіму. Паказалі добрыя і трывалыя веды пра свой край.
Валянціна Аляксееўна КАРПАВА,
выхавацель груп падоўжанага дня.
Школа № 2,
г.Мсціслаўль.