“Сення ў гэтай зале сабраліся лепшыя з лепшых, як сярод вучняў Паляцкішскай школы, так і сярод памежнікаў заставы “Драбішуны”. Ваша задача ў час спаборніцтваў знайці паразуменне, аб’яднаўшы намаганні, сумленна выконваць ўсе заданні,” — са словамі прывітання звярнулася да ўдзельнікаў спаборніцтва настаўнік фізічнай культуры Васілеўская А.М.
Кожная эстафета пачыналася з прымаўкі, якая падказвала, што трэба будзе рабіць.
“Сіла есць, розума не трэба”: да перакладзены былі выкліканы па 2 вучні і 2 памежніка з кожнай каманды, хто больш падцягнецца. Усе з захапленнем сачылі за ўдзельнікамі. Вядома, памежнікі, падцягнуліся нашмат болей, чым даказалі, што наша мяжа ў надзейных руках.
“Без працы не выцягнеш рыбку з сажалкі”:кожнаму неабходна было забіць цвік у дошку. Хваляваліся, як атрымаецца работа ў першакласнікаў, але яны не падвялі, відаць – дапамагаюць бацькам ў хаце.
Але больш за ўсе спадабаўся конкурс “Дрэва глядзі ў пладах, а чалавека ў справах”: хлопчыкам і маленькім, і вялікам неабходна было заплесці касу дзяўчынкам. Весела было назіраць, а вось таму, хто заплятаў, сапраўды прыйшлося папацець.
Шмат эстафет было: мячык пракаціць, прабегчы з абручом у дваіх, “змейка”….
Усе старанна выконвалі заданні, старалі не дапускаць памылак.
Вынік -21:21. Перамагла дружба.
Дзяўчынкі ўручылі удзельнікам граматы, памятныя падарункі.
С.У. ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
Педагог -арганізатар
ДУА “Паляцкішская СШ”
Воранаўскі раен
Гродзенская воблась.