У рамках тэматычнага тыдня “Мова родная – мова модная”, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе вучні 5-7 класаў адправіліся на незвычайную экскурсію. Апынуцца ў мінулым стагоддзі ім “дапамагла” экспазіцыя “Ад прадзедаў спакон вякоў”, размешчаная ў школьным музеі “Літаратурная Дзятлаўшчына”.
Кіраўнік музея Шаркут Л.І. прапанавала прысутным не толькі назваць прадстаўленыя экспанаты, але і расказаць аб іх прызначэнні. Адбыўся змястоўны дыялог, дзе вучні не толькі паглыбілі свае веды, але і паўдзельнічалі ў конкурсах, падзяліліся сваімі аповедамі пра рэчы іх бабуляў і дзядуляў. А самае галоўнае, даведаліся пра новыя для іх словы на беларускай мове, якія называюць прадметы, што можна ўбачыць на свае вочы, паспрабаваць карыстацца імі. Вучні з задавальненнем паўдзельнічалі ў майстар-класе па прасаванні бялізны жалезнымі прасамі і такой старажытнай прыладай як валок.
Мікіта АКРАЕЦ, вучань 5 класа
Жукоўшчынскага дзіцячага сада –
базавай школы.