У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ»

Из нашей почты Новости Событие

Для навучэнцаў 8–9-х класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада–базавай школы прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы», у якой прыняла ўдзел дэлегат VІ Усебеларускага народнага сходу, загадчыца Жукоўшчынскага фельчарска-акушэрскага пункта Ларыса Віктараўна Кучынская

Пры разглядзе першага блока «Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі» была звернута ўвага на тое, што 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Вучні падзяліліся меркаваннямі: для чаго нам трэба адзінства; у чым выяўляецца адзінства народа любой краіны; чаму важна пры будаўніцтве будучыні ўлічваць ўрокі мінулага; як умацаваць адзінства народа ў нашай краіне.

Пры абмеркаванні другога блока «Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучыню» дэлегат VІ Усебеларускага народнага сходу Л. В. Кучынская падзялілася сваімі ўражаннямі ад сходу. У ходзе выступлення Ларыса Віктараўна акцэнтавала ўвагу на  развіцці  грамадзянскіх якасцяў асобы, пашырэнні канструктыўнага дыялогу ў грамадстве і прыцягненні да яго моладзі,  вызначэнні жыццёвых прыярытэтаў, назвала асноўныя напрамкі сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021-2025 гады.

Трэці блок «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту» быў накіраваны на абмеркаванне абараназдольнасці нашай краіны, прафесіяналізму вайскоўцаў, прэстыжу ваеннай службы, прывіццё пачуцця гонару за сваю Айчыну, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, духоўна-маральных якасцяў навучэнцаў.

У ходзе апошняга этапа былі падведзены вынікі ўсёй сустрэчы, вучні зрабілі вывад, што тэма сённяшняй размовы была для іх актуальнай, прынялі рашэнне прыняць удзел  у патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь», усебеларускай моладзевай акцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», вырашылі арганізаваць велапрабег «Мы – разам!» па памятных мясцінах нашага мікрараёна.

Марына Вацлаваўна АНТАНОВІЧ,

класны кіраўнік 9-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *