Сустрэча ў рамках адзінага дня інфармавання

Из нашей почты Новости

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў 8–9-х класаў Раклевіцкага дзіцячага сада–базавай школы прайшоў адзіны дзень інфармавання «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы».

Мадэратар ток-шоу Алена Міхайлаўна Якаўчык, класны кіраўнік 9-га класа, у рамках ШАГа 1 пазнаёміла прысутных з інфармацыйнымі блокамі.

У ходзе абмеркавання блокаў «Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі», «Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучыню» вучні выказалі свае думкі аб захаванні і папулярызацыі традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці народа, паразважалі над роляй дыялогавых пляцовак у выпрацоўцы рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу. Актыўна ўключылася ў дыялог і запрошаны госць Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу. Таццяна Сямёнаўна акцэнтавала ўвагу рабят на адзінстве народа, на развіцці грамадзянскіх якасцей асобы, навыках аналізу, імкненні да самаразвіцця, вызначэнні жыццёвых прыярытэтаў маладых людзей. Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу спынілася падрабязней на ключавых накірунках сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021-2025 гады.

У фокусе абмеркавання блока «Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусі: на ахове бяспекі і суверэнітэту» (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь) былі пытанні бяспекі і абароназдольнасці краіны, прафесіяналізм ваеннаслужачых і прэстыж ваеннай службы, актыўная грамадзянская пазіцыя моладзі, гонар за сваю Айчыну і гатоўнасць да выканання грамадзянскага доўгу і канстытуцыйных абавязкаў па абороне Радзімы.

Напрыканцы сустрэчы, падводзячы вынікі ў рамках ШАГа 3, удзельнікі ток-шоу выказалі думкі аб стварэнні школьнага міні-парка, а таксама вырашылі прыняць удзел у рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!» і ва ўсебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!».

Марына Міхайлаўна НЕЧАЙ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён,

Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *