Хто ведае больш аб бяспецы жыццядзейнасці?

Из нашей почты Новости Обсуди с друзьями

Каманда навучэнцаў Пятрэвіцкайга дзіцячага саду–сярэдняй школы у складзе Марыі Грынько, Машы Духонік з 4-га класа, Захара Чырвонага з 5-га класа, Максіма Кавалеўскага з 6-га класа, Аляксея Агейка з 7-га класа і Дзіяна Ганчарык з 11-га класа пад кіраўніцтвам настаўніка асноў бяспекі жыццядзейнасці Алены Сяргеяны Несцяр прыняла удзел у раённым туры рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды «Школа бяспекі-2021».

Конкурс складаўся з трох этапаў. Першы – рашэнне тэставых заданняў па асноўных тэматычных напрамках. Удзельнікам давалася 30 хвілін, каб адказаць на 50 пытанняў. У другі этап выйшлі чатыры нашых навучэнца з двух узроставых груп, якія паказалі лепшыя вынікі. Затым у конкурсе аратарскага майстэрства школьнікі выступалі на зададзеныя раней тэмы на працягу одной хвіліны.

Фінальным этапам стаў конкурс, у якім вучням давялося праявіць кемлівасць і эрудыцыю. На інтэрактыўнай дошцы было размешчана пяць тэматычных блокаў. У кожным з іх па пяць пытанняў з розным узроўнем складанасці. Усе ўдзельнікі адказвалі на чатыры пытанні. Адпаведна, пераможцам стаў той, хто набраў найбольшую колькасць балаў за ўсе этапы.

Сярод навучэнцаў 5–8-х класаў Захар Чырвоны заняў 3-е месца. Віншуем!

Юля СЫЦЕВІЧ,

вучаніца 11-га класа.

Навагрудскі раён, Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *