Тыдзень дзяцячай кнігі

Из нашей почты Новости

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі не мае строгіх часавых рамак. Галоўнае, што кожны год ён праходзіць вясной і прыносіць радасць дзецям ад сустрэч з цікавымі кнігамі і іх героямі.

Школьная бібліятэка Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы Навагрудскага раёна запрасіла юных чытачоў паўдзельнічаць у дні беларускай кнігі «Староначкі з моўнай скарбоначкі»; літаратурна-гульнявой праграме «Пані Загадка запрашае ў цуда-хатку»; у конкурснай гульні «Мы, гуляючы, правяраем, што ўмеем і што ведаем»; дзень літаратурных гульняў, конкурсаў і забаў «Калі смяюцца дзеці» літаральна праляцеў як «хвілінка» з жартамі, песнямі, казачнымі героямі, зробленымі сваімі рукамі; дзякуючы конкурсу «Збяры прыказку», вучні даведаліся, як трэба ставіцца да кніг. Самых маленькіх чытачоў праз відэапрэзентацыю пазнаёмілі з рэспубліканскай дзіцячай газетай «Зорька». Канешне ўсім спадабаўся кінематаграфічны марафон «Любімыя героі кніг у мультфільмах».

Чытачы бібліятэкі навучыліся складаць рэбусы ў online-рэжыме пры дапамозе  сэрвісу «Квестодел» – Генератар рэбусаў http://kvestodel.ru/generator-rebusov (рэбусам з’яўляецца загадка, у якой слова або фраза намаляваны ў выглядзе малюнкаў у спалучэнні з лічбамі, літарамі, і іншымі рознымі знакамі). Канешне, рабяты, спачатку вывучылі правілы разгадвання рэбусаў: http://kvestodel.ru/kak-razgadyvat-rebusy, а затым складалі іх. Тэмай для рэбусаў сталі словы: «бібліятэка», «кніжкіна нядзеля», «дзіцячая кніга», «газета «Зорька». Увесь тыдзень працавала «паштовая скрыня», куды кожны жадаючы мог адправіць ліст сябру з рэкамендацыяй прачытаць сваю любімую кнігу.

Усе мерапрыемствы спрыялі павышэнню цікавасці да кнігі і чытання, развівалі уяўленне, памяць, фармавалі станоўчыя маральныя якасці навучэнцаў.

Наталля Анатольеўна ЮШКЕВІЧ,

бібліятэкар- фотааматар.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *