Зямля пад белымі крыламі

Из нашей почты Новости Онлайн-проект "Самый дружный 1-й класс!"

Беларусь – краіна лугоў, лясоў, палей, азёраў. Менавіта таму ў нас жыве такая прыгожая птушка, як бусел.

Буслы прылятаюць кожны год пасля зімоўкі ў сваю хатку-гняздо і высіжваюць там сваіх буслянят.  У народзе кажуць, калі бусел збудаваў сваё гняздо на хаце, то шчасце ў гэтай сям’і будзе. Можам сказаць, што бусел – птушка шчасця. Нездарма распавядаюць дзецям пра тое, што іх браціка ці сястрычку прынёс бусел.

Бусел – адзін з сімвалаў Беларусі. А мы, беларусы, як маленькія бусляняты, прыносім шчасце краіне і адзін аднаму.

На карціне птушкі быццам размаўляюць аб сваім жыцці, аб прыгажосці роднага краю, аб сваіх дзетках. Так як буслы птушкі пералётныя, то яны бачылі нямала краявідаў, але кожную вясну вяртаюцца да нас, у краіну цудоўнай прыроды.

У нашым класе таксама вучыцца 28 «буслянят», якім вельмі падабаецца прырода Беларусі. Дзе б не былі нашы «бусляняткі», дахаты хочацца вярнуцца заўсёды.

Каб прырода квітнела – клапаціцеся аб ёй.

Вучні 1-га класа «Г»

і Яўгенія Аляксандраўна Прус,

класны кіраўнік.

г. Брэст, школа № 17.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *