Пазнаёміліся з працай метролагаў

Из нашей почты Новости

Вучні 8-га класа «Б» працягваючы знаёмства з прадпрыемствамі і арганізацыямі Лідчыны ў рамках праекта «Эканоміка. Асоба. Будучыня», наведалі РУП «Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» і пазнаёміліся з асаблівасцямі працы метролагаў.

Экскурсію правёў начальнік метралагічнай службы Юрый Анатольевіч Кавалёў. Шмат новага і цікавага адкрылі для сябе вучні падчас наведвання арганізацыі.

Юрый Анатольевіч, расказваючы аб спецыяльнасці метролага, звярнуў увагу на тое, чым менавіта займаюцца на працоўных месцах супрацоўнікі, а гэта паверка і рамонт сродкаў вымярэння. Асноўнымі абавязкамі метралагічнай службы з’яўляюцца забеспячэнне дакладнасці вынікаў метралагічнага кантролю і выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў. А гэта вельмі неабходна і адказна.

Вучні мелі магчымасць наведаць і ўбачыць лабараторыі паверкі цеплатэхнічных, оптыка-фізічных, фізіка-хімічных, механічных, электрычных сродкаў вымярэнняў, лабараторыю выпрабаванняў і рамонту. Гета дазволіла школьнікам уласна ўбачыць працоўныя месцы метролагаў.

Напрыканцы экскурсіі Юрый Анатольевіч звярнуў увагу юных экскурсантаў на тое, што ўжо сёння яны павінны задумацца аб магчымасцях выбару будучай прафесіі. Магчыма хтосьці ў будучым звяжа сваё жыццё з тэхнічнымі спецыяльнасцямі, тады адным з месцаў іх працы можа стаць Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік.

г. Ліда, школа № 11, 8-ы клас «Б».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *