У лідскай школе № 11 праводзіцца амаль на працягу дзесяці гадоў цікавы і надзвычай адказны конкурс – «Лепшы класс года».
Вучні, бацькі і класныя кіраўнікі ўдзельнічаюць у адукацыйным, выхаваўчым, грамадскім, культурным, спартыўным жыцці школы. За актыўны ўдзел ў мерапрыемствах, канферэнцыях, акцыях, даследчай дзейнасці, конкурсах кожны клас атрымлівае ў скарбонку балы. Каб атрымаць ганаровы пабедны статус, спатрэбны мэтанакіраванасць, узаемадапамога і вера ў перамогу.
Пераможцамі конкурса-2021 сталі: сярод пачатковых класаў – 3-ці «Б», сярод 5–8 класаў – 8-ы «Б» і сярод старэйшых класаў – 11-ы «А».
Хачу павіншаваць свой клас і бацькоў з нашым агульным поспехам: без зладжанай працы перамогу ў конкурсе атрымаць было б немагчыма.
Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8-га класа «Б».
г. Ліда, школа № 11.