Летні адпачынак і здароўе

Из нашей почты Новости

Вось і пачаліся даўгачаканыя летнія канікулы. Але ў Дварэцкай школе не змаўкаюць звонкія дзіцячыя галасы.

Вучні наведваюць школу, каб умацаваць сваё здароўе, паўдзельнічаць у спаборніцтвах, адпачыць, падзяліцца сваім добрым настроем з сябрамі. У рамках Тыдня моладзі, Дня здароўя і спорту хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў хуткасці, лоўкасці, вынослівасці. М. Маркевіч і А. Губко сталі пераможцамі спартыўнага забегу «Самы хуткі!». А. Рыбак, А. Ляўкевіч, С. Ганчар, М. Жывага з задавальненнем прынялі ўдзел у вясёлых эстафетах.

Акрамя мерапрыемстваў ЗЛЖ вучні маюць магчымасць кожны дзень наведваць школьную спартыўную пляцоўку, карыстацца спортінвентаром, гуляць у футбол, рухомыя гульні.

Вельмі важна, каб летні адпачынак стаў карысным і дапамог школьнікам умацаваць фізічнае, эмацыянальнае здароўе, прынёс шмат станоўчых уражанняў і пазітыўнага настрою.

Людміла Мікалаеўна ГВАЗДОЎСКАЯ,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *