Дзень Нептуна

Из нашей почты Новости

У аздараўленчым лагеры «Весяльчак» прайшоў «Дзень Нептуна».

Спачатку выхаванцы сустрэліся з валеолагам Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталляй Іванаўнай Юрэняй, якая расказала дзяцям правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, у лесе, пры укусах насякомых, правілы прафілактыкі каранавірусу. Напрыканцы гутаркі валеолаг уручыла усім памяткі па правілах асабістай гігіены.

Але самым яскравым, забаўляльным і запамінальным стала свята «У гасцях у Нептуна». Да мерапрыемства выхаванцы падрыхтавалі газету пра яго падводнае царства, танец і песні. Няптун быў вельмі рады бачыць гасцей у сваім царстве. Ён загадаў знайсці схаваныя рыбкі, на якіх былі напісаны заданні. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічала ў розных конкурсах: разгадвалі рэбусы, шукалі лішні прадмет, адгадвалі загадкі, выяўлялі самага трапнага выхаванца. Асабліва рабятам спадабаўся апошні конкурс «Самы сухі». Дзеці падзяліліся на дзве каманды і аблівалі супернікаў вадой. Падводнае царства Нептуна напоўнілася вясёлым смехам і радасцю.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

дырэктар,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старшы выхавальнік.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Весяльчак».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *