22 чэрвеня ў Беларусі адзначалася сумная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Гэтая дата – адна з найбольш трагічных у гісторыі краіны для тых, хто перажыў і выжыў, для дзяцей і ўнукаў мільёнаў салдат, што аддалі сваё жыццё за мір, у якім мы сёння жывём. Важна памятаць пра лёсы мільёнаў, пра кінутыя ў агонь вайны чалавечыя жыцці, пра подзвігі гераічнага духу, пра тых, хто перамог. Мы ніколі гэтага не забудзем і не дазволім забыць нікому! У гэты дзень мы схіляем галовы перад усімі загінулымі ў жорсткай сутычцы з ворагам, перад пакаленнем савецкіх людзей, якія прынеслі нам Перамогу і падарылі нам будучыню. 22 чэрвеня 2021 года ў аграгарадку Хвінявічы ля помніка ахвярам вайны прайшоў мітынг-рэквіем «І памятае свет выратаваны…», у якім прынялі удзел навучэнцы і настаўнікі Хвінявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, прадстаўнікі Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта, КСУП «Хвінявічы», ветэраны працы. Удзельнікі ўсклалі да помніка кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Вечная памяць усім загінуўшым у гады ваеннага ліхалецця.
Марына Мар’янаўна ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік X класа
Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.