Каб помнілі…

Из нашей почты Новости

Гады ваеннага ліхалецця… У памяці народнай назаўсёды застануцца гады пакуты і гора, слёз і зламаных чалавечых лёсаў.

На занятках Школы Актыўнага Грамадзяніна вучні 9-га класа яшчэ раз судакрануліся з тэмай Вялікай Айчыннай вайны. Пасля прагляду відэафрагмента яны актыўна ўключыліся ў абмеркаванне дадзенай тэмы.

Мала ў жывых ужо сведкаў вайны. Але матэрыялы, сабраныя ў школьным музеі «Спадчына», яшчэ раз нагадваюць аб  земляках, якія былі ўдзельнікамі ваенных паддзей, многія загінулі за наша светлае будучае.

У музеі сярод іншых захоўваецца інфармацыя аб Тадэвушу Уладзіміравічу Затаўка, які быў удзельнікам вайны. У 9-м класе вучыцца яго праўнучка Марыя Габрусевіч, якая падрыхтавала цікавы матэрыял і пазнаёміла з ім прысутных.

Вельмі зацікавіла вучняў класа выстаўка «Гэтых дзён не змоўкне слава». У кнігах «Памяць. Бераставіцкі раён», «Доўгія вёрсты вайны» многія вучні знайшлі прозвішчы і імёны сваіх родзічаў, памяць аб якіх захоўваецца ў сем’ях навучэнцаў. Кнігі ствараліся дзясяткі гадоў, пачынаючы з чэрвеня 1941 года. Іх пісалі землякі, якія гінулі ў акопах і якія вярнуліся з перамогай… І тыя, хто быў вывезены ў Германію, хто ваяваў ў партызанскіх атрадах ці працаваў у глыбокім тыле. Гэтыя гнігі аб вайне, аб людзях, якія перажылі яе, аб Вялікай Перамозе.

Адыходзяць у мінулае ваенныя гады, становіцца гісторыяй тыя жудасныя падзеі, аб якіх нельга ніколі забываць!

Зоя Станіславаўна УЦЕПЯРГЕНАВА,

класны кіраўнік 9-га класа.

Бераставіцкі раён,

Старадварэцкі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *