Набат памяці не змоўкне…

Год исторической памяти Из нашей почты Новости

 

Зямля продкаў, зямля пад белымі крыламі. Як ласкава хочацца звярнуцца да цябе, выказаць сваю любоў, мая родная веска Беліца, дзе такія добрыя працавітыя жыхары, дзе з пакон вякоў жыве шмат народаў у згодзе і сяброўстве: беларусы палякі, татары, яўрэі , расіяне.

Жудаснае ліхалецце вайны выкасіла насельніцтва Беліцы. Асабліва трагічны лес быў ў яўрэйскага народа. З гісторыі мы ведаем, як нямецкія акупанты з нянавісцю ўспрынімалі яўрэйскі народ. У Дзятлаўскім і Лідскім гета знішчана большая часць яўрэяў – нашых аднасяльчан. Толькі задумайцеся над гэтымі лічбамі… З сяміста беліцкіх яўрэяў удалося ўцалець толькі дзесьці шасцідзесяці. Гэтыя лічбы – нямыя сведкі болі, якая дакранулася ледзяной рукой да сям’і кожнага жыхара вёскі, да сэрца кожнага чалавека…

Ішлі гады… Пакаленне за пакаленннем змянялася на зямлі, але ніколі не знікне памяць, пакуль жыве вёска . Помнік 36 яўрэям, жыхарам вёскі Беліца, расстраляных фашыстамі 23 ліпеня 1941 года адкрыты 7 ліпеня 1999 года. З таго часу вучні школы ўзялі шэфства над помнікам. У школьным гісторыка-этнаграфічным музеі «Спадчына » сабраны багаты матэрыял аб яўрэях нашай вескі. Сёлета члены БРСМ далучыліся да акцыі «Свечка памяці», прысвечанай Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста. Вучні 9-га класа разам з класным кіраўніком Раісай Яраславаўнай Дудзіч правялі хвіліну маўчання «Мы помнім. Мы смуткуем» каля помніка і запалілі чырвоную лампадку, як сімвал болі і смутку ў сэрцах людзей, якія жывуць у нашай мірнай краіне.

Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

настаўнік мастацтва.

Лідскі раён,

Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *