У Хвінявіцкім дзіцячым садзе–сярэдняяй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму «Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны». У навучэнцаў 9–10-х класаў занятак прайшоў у форме семінара-інфармацыі, на якім абмяркоўвалі актуальныя пытанні тэмы.
ШАГ 1. Навучэнцы выступілі з паведамленнямі пра канфесійны свет Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя выступленні суправаджаліся прэзентацыйным матэрыялам.
ШАГ 2. Усе ўключыліся ў абмеркаванне ролі рэлігіі ў жыцці чалавека, яе ўплыў на фарміраванне асобы. Звярнулі асаблівую ўвагу на міжканфесійныя і міжнацыянальныя адносіны ў краіне паміж грамадзянамі. Навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца з культавымі збудаваннямі кожнай рэлігійнай канфесіі, вучыліся правілам паводзін на аснове талерантных адносін у грамадстве.
ШАГ 3. Навучэнцы спланавалі віртуальны маршрут «Да Святыняў Гродзеншчыны сэрцам дакраніся».
Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,
класны кіраўнік.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.