Юныя пагранічнікі

Из нашей почты Новости

 

 

У рамках рэалізацыі асноўных напрамкаў патрыятычнага выхавання Крэйванцаўскі яслі-сад–базавая школа вядзе актыўную работу па супрацоўніцтве з пагранічным пастом «Крэйванцы».

На працягу некалькіх гадоў ва ўстанове адукацыі дзейнічае клуб «Юны пагранічнік». Для навучэнцаў школы арганізоўваюцца экскурсіі на пагранічны пост, дзе яны маюць магчымасць пазнаёміцца з жыццём вайскоўцаў, з іх нялёгкай службай па ахове межаў Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва паста заўсёды добразычліва прымае навучэнцаў. З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі адпрацоўваюць навыкі па разборцы і зборцы аўтамата, надзяванні процівагазаў.

Самым цікавым момантам для дзяцей з’яўляецца сустрэча з сабакам Сандзі, які дэманструе свае прафесійныя якасці, ужывую паказвае, як праходзіць затрыманне парушальніка на мяжы.

Школа таксама заўсёды рада вітаць у сваіх сценах супрацоўнікаў пагранічнага паста «Крэйванцы», а яны знаходзяць час сярод сваіх нялёгкіх вайсковых будняў і прымаюць удзел у мерапрыемствах патрыятычнага кірунку, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі.

Людміла Іванаўна ЗАРЭЦКАЯ,

кіраўнік клуба “Юны пагранічнік”

Ашмянскі раён,

Крэйванцаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *