Дзякуй за цікавае падарожжа

Зонтик добра Из нашей почты Новости

Выхаванцам Навагрудскай спецшколы-інтэрната пашчасціла пасябраваць з прадстаўнікамі Клуба валанцёраў (Беларусь). Мы жывём у даволі прагматычны час, калі чуласць, душэўная шчодрасць не часта сустракаецца, шмат што вымяраецца ў грашовым эквіваленце. Нягледзячы на гэта ёсць і сёння тыя, хто займаецца дабрачыннасцю бескарысна. Гэта валанцёры – людзі неабыякавыя да чужых праблем. Яны працуюць з сацыяльна неабароненымі слаямі насельніцтва.

Прадстаўнікі клуба Артур Глебовіч і Дзяніс Тамашэвіч арганізавалі ўжо не адну экскурсію для навучэнцаў спецшколы-інтэрната. Валанцёры заўсёды да дробязей прадумваюць праграму падарожжа: ад транспарта – да смачнага харчавання. Экскурсіі носяць пазнавальна-забаўляльны характар. Так, для выхаванцаў была арганізавана экскурсія ў г. Мінск. Падлеткі наведалі забаўляльны цэнтр «Neon park», гадавальнік сібірскіх хаскі «Снежная завея», дэльфінарый «Нема», парк віртуальнай рэчаіснасці «Teleport VR», аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дабрыня – гэта цуд, на якім трымаецца наш свет. Шчырыя ўсмешкі дзяцей, цёплае слова «дзякуй» – вось узнагарода за працу для людзей з чулымі і добрымі сэрцамі. Як казаў кіргізскі і рускі пісьменнік Ч. Айтматаў: «Дабрыня не ляжыць на дарозе, яе выпадкова не падбярэш. Дабрыні чалавек у чалавека вучыцца». Вось і прадстаўнікі Клуба валанцёраў (Беларусь) не проста арганізоўваюць вольны час падлеткаў, а на асабістым прыкладзе вучаць бескарыснай дабрыні да бліжняга.

Ірына Васільеўна ГАВАРОЎСКАЯ,

педагог-арганізатар.

г. Навагрудак, спецшкола-інтэрнат.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *