Валейбольны турнір

Из нашей почты Олимпия Физкультура и спорт

На вясенніх канікулах у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе прайшло першынство школы па валейболу сярод вучняў старэйшых класаў. Праведзеныя спаборніцтвы адрозніваліся высокім станоўчым эмацыйным фонам, цікавай і відовішчнай гульнёй, поўнай самааддачай ігракоў у барацьбе за вынік. Па словах вучняў зборных каманд 8–11-х класаў, яны атрымалі зарад бадзёрасці, масу станоўчых эмоцый, а таксама ўмацавалі камандны дух у сваіх класах. Валейбольны турнір пакінуў масу станоўчых эмоцый.

…Апошняя гульня была самая хвалюючая. Магутныя, дакладныя падачы, стрыманыя мяккія падманныя хады, вось чым быў напоўнены матч за прызавое месца. Па выніках спаборніцтваў укамплектавана каманда школы для ўдзелу ў раённых спаборніцтвах па валейболу «Мяч над сеткай» сярод юнакоў ў залік спартакіяды школьнікаў.

Леанід Леанідовіч ЮШКЕВІЧ,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *