Футбол, як лад жыцця

Из нашей почты Новости Физкультура и спорт

Ужо некалькі гадоў запар Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа з’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскага праекта «Мой школьны футбольны клуб». Наша ўстанова адукацыі з’яўляецца апорнай у Дзятлаўскім раёне па развіцці такога віда спорту, як футбол. Неаднаразова да нас прыязджалі прадстаўнікі з федэрацыі футбола са спонсарскай дапамогай.

Для навучэнцаў футбол стаў ладам жыцця. Для іх арганізавана аб’яднанне па інтарэсах «Футбол», якое вучні з задавальненнем наведваюць тры разы на тыдзень, факультатыўныя заняткі «Футбол», ладзяцца турніры па гэтым відзе спорту.

У рамках выканання мерапрыемстваў праграмы выхаваўчай работы на 2021/2025 гады ва ўстанове прайшоў «Фестываль футбольных навыкаў», на які былі запрошаны навучэнцы з іншых устаноў раёна: Жукоўшчынскага дзіцячага сада–базавай школы, Раклевіцкага дзіцячага сада–базавай школы. Удзельнікі выконвалі практыкаванні з мячом, паказвалі сваю спрытнасць, хуткасць. Кожны зарабляў балы ў асабістым заліку. Пераможцам сярод хлопчыкаў стаў навучэнец Жукоўшчынскага дзіцячага сада–сярэдняй школы Данііл Раянок, сярод дзяўчынак – навучэнка Раклевічскага дзіцячага сада–базавай школы. У камандным заліку перамагла каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці, пазітыўны настрой і былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

Наталля Іванаўна ВЕРАМЕЙКА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *