Вуліцы – нямыя сведкі і захавальнікі нашых гарадоў. Многія з іх названы ў гонар сусветна вядомых людзей. Для таго, каб ведаць пра людзей, імёнамі якіх названы вуліцы Магілёва, неабходна ўсім яго жыхарам закрануць мінулае роднага горада, а таксама з павагай і цікавасцю адносіцца да культуры іншых краін.
У рамках праекта «#Мая_зямля_Прыдняпроўе» ў юнацкім аддзеле Магілёўскай бібліятэкі імя У. І. Леніна для навучэнцаў 6-га класа «А» гімназіі № 3 Магілёва быў праведзены квэст-гульня «Мае прагулкі па вуліцах і завулках». Вучні пазнаёміліся з яркімі біяграфіямі дзяржаўных дзеячаў, пісьменнікаў, мастакоў, герояў розных войнаў, якія пакінулі след у памяці нашага народа. Школьнікі падарожнічалі з дапамогай маршрутнай карты, прыпыняючыся на розных станцыях квэста. Разгадвалі крыжаванкі, галаваломкі, зашыфраваныя задачы. Падчас цяжкасцяў, гімназісты звярталіся да літаратуры, якая была прадстаўлена на розных яго прыпынках: «Быць карысным людзям, грамадству, краіне», «Стваральнікі навукі», «Калі была вайна» і іншыя. Шасцікласнікі паказалі свае веды, кемлівасць, агульную эрудыцыю па розных прадметах. Акрамя таго іх літаратурны і краязнаўчы багажы папоўніліся новымі ведамі.
Пасля мерапрымства дзеці былі запісаны ў бібліятэку, яны выбралі кнігі для чытання дамоў, гулялі ў настольныя гульні.
Такім чынам, вуліцы загаварылі…
Алена ЕРАШЭНКА,
юнкар «Гімназічнага весніка»,
вучаніца 7-га класа «Б»,
Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,
рэдактар «Гімназічнага весніка».
г. Магілёў, гімназія № 3.