Мір! Май! Перамога!

Из нашей почты

 

 

Шмат добрых спраў праводзяць вучні Беліцкага дзіцячага сада- сярэдняй школы Лідскага раёна, прысвечаныя святу Перамогі, якое  вельмі знакавае  ў кожнага жыхара Беларусі. У гэтым годзе была абъяўлена абласная акцыя да вялікага свята – «Кветка Перамогі ў кожным акне», якую разам з педагогам-арганізатарам Наталляй Сцяпанаўнай Губарэвіч з энтузіазмам падтрымалі вучні школы.

Першымі далучыліся да ўдзелу ў акцыі актывісты 4-га класа Ульяна Міцкевіч і Ягор Радзько. Яны распрацавалі эскізы і ўпрыгожылі вокны свайго класа. Але на гэтым творчы палет не змог запыніцца. Было вырашана, што кветкі Перамогі трэба насіць на адзенні. Цераз пару дзён гэту акцыю падтрымалі многія вучні, затым сталі далучацца і дарослыя…

Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

настаўнік мастацтва.

Лідскі раён,

Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *