Прыгожая традыцыя

Из нашей почты Новости

Алея з саджанцаў ліп і клёнаў з’явілася ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына напярэдадні святкавання Дня сям’і ў Год гістарычнай памяці.

Ініцыятарам мерапрыемства выступіла грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Першы сакратар Дятлаўскага РК ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык паведаміла прысутным, што пасадка дрэў – гэта традыцыя шанавання продкаў і адначасова погляд у будучыню, клопат аб будучых пакаленнях. Яна адзначыла, што высаджаныя дрэвы становяцца сімвалам сямейнасці, талісманам любові і шчасця.

Натхнёныя выдатнай ідэяй, трынаццаць сямей прыступілі да справы. Усе працавалі старанна і з энтузіязмам, а дзеці з цікавасцю і азартам дапамагалі бацькам. Кожная сям’я папоўніла парк сваім саджанцам, які будзе даглядаць.

Лічу, што такая традыцыя паказвае добры прыклад для падрастаючага пакалення. Сумесная пасадка дрэва яшчэ больш згуртоўвае сем’і. На сваім прыкладзе бацькі паказалі дзецям, як важна берагчы прыроду. Вельмі хочацца, каб гэтая алея стала добрым працягам ўкладу ў азеляненне нашай малой радзімы.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе сем’і атрымалі памятныя сертыфікаты аб удзеле ў праекце, а дзеці былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі і паветранымі шарамі.

Жанна Канстанцінаўна ЦЯЦЕРЫНА,

настаўнік, удзельнік праекту.

Дзятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *