Бяспека вышэй за ўсё!

Из нашей почты Новости

У аздараўленчым лагеры «Летняя акварэлька» Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы вялікая ўвага надаецца бяспецы.

У рамках правядзення акцыі «Канікулы без дыму і агню» выхаванцы лагера сустрэліся з прадстаўнікамі МНС. Выратавальнікі расказалі дзецям пра сваю працу, паказалі некаторыя выратавальныя інструменты, пажарную экіпіроўку, расказалі пра ўстройства пажарнай машыны. Будучых пажарных было відаць здалёк: апярэджваючы адзін аднаго, залазілі ў кабіну пажарнай машыны і доўга спрачаліся, хто з іх лепшы пажарны.

Пачулі хлопчыкі і дзяўчынкі і папяраджальны сігнал сірэны. Усім прысутным яшчэ раз нагадалі пра правілы пажарнай бяспекі і ўручылі памяткі.

Софія ШЫМКО.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцычы сад–сярэдняя школа,

прэс-цэнт аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *