Вучні школы № 5 г. Ліды прынялі ўдзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне «Час вымяраецца памяццю», арганізаваным навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на захаванне і папулярызацыю гістарычна-культурнай спадчыны.
Вучні школы прадставілі на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала свае работы ў намінацыі «Гістарычны хранограф».
Валерый Роўба, вучань 7-га класа «Б» падзяліўся сваімі вершамі «Мая Радзіма» і «Мы помнім». У сваіх творах аўтар апісвае прыгажосць беларускай зямлі, выражае захапленне краявідамі роднага краю, выказвае надзею на тое, што над нашай краінай заўсёды будзе мірнае неба. Вучаніца 7-га класа «А» Марыя Мельніцкая прадставіла відэаматэрыял да верша П. Броўкі «Дарагая Беларусь». А Іра Прудзілка, вучаніца 8-га класа «Б» паўдзельнічала з відэаматэрыялам да верша П. Панчанкі «Горкая гордасць». Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ірына Іосіфаўна Зыранава прапанавала медыяазбуку «Знаменитые люди Лидчины» ў намінацыі «Гісторыя ў асобах».
Усе ўдзельнікі марафона «Час вымяраецца памяццю» атрымалі электронныя сертыфікаты.
Удзел у такіх мерапрыемствах дае магчымасць знаёміцца з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, захаваць гістарычную памяць сваёй краіны, выхоўваць у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм.
Ірына Іосіфаўна ЗЫРАНАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
г. Ліда, школа № 5