Падчас летніх канікул у Паляцкішскай школе ў маляўнічай мясцовасці для 20 хлопчыкаў і дзяўчынак працаваў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «Вясёлка».
Змена праводзілася ў форме гульні, у сюжэце якой злы чараўнік забірае ў Вясёлкі яе колеры, а выхаванцам неабходна іх вярнуць. Кожны дзень меў сваю назву («Наш край», «Стань сябрам прыроды», «У гасцях у Вясёлкі», «Дзень экалогіі», «Які цудоўны гэты свет» і інш.), дэвіз, адкрываў нешта новае, даваў магчымасць паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасцi: акцыях, конкурсах, віктарынах, спартыўных спаборніцтвах, квест-гульнях і інш. Усё выхаванцам было цікава: адкрыццё лагернай змены «Вясёлка збірае сяброў», эка-падарожжа «Таямніцы жывой прыроды», урачыстая лінейка «Нашы сімвалы – наш гонар», інтэрактыўная гульня «Мая Беларусь», забаўляльная праграма «Вясёлка талентаў»… Кожны змаг праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, ініцыятыву і лідарства, спартыўныя і турыстычныя навыкі.
Тэрэса Міхайлаўна ГЛУШКЕВІЧ,
выхавальнік.
Воранаўскі раён, Паляцкішская школа,
аздараўленчым лагеры «Вясёлка».