На шляху да мужнасці

Из нашей почты Новости

Выхаванцы палатачнага лагера «Валацугі» Гарадзечненскага дзіцячага сада–сярэдняй школы наведалі вайсковую часць 75158 горада Навагрудка.

Кожны хлопчык і нават дзяўчынкі з нецярпеннем чакалі экскурсіі, бо не сакрэт, што ваенная служба здаецца вельмі таямнічай і поўнай прыгод. Прафесія ваеннага – гэта прафесія самых мужных, моцных, непераможных, абаронцаў простых грамадзян і ў нейкай ступені супергерояў. Праца ваенных выклікае захапленне і павагу ў вачах маладога пакалення.

Пры ўваходзе ў ваенную часць нас сустракала Алена Дзмітрыеўна, якая займае пасаду псіхолага. Вельмі ветлівая, прыемная і прыгожая жанчына, але між тым ваннаслужачая. Яна з задавальненнем паказвала будынкі, якія маюцца на тэрыторыі, але не ўсюды, на жаль, мы маглі ўвайсці, бо ў першую чаргу гэта сакрэтны аб’ект. Дзеці пабывалі ў вайсковым клубе, дзе ім паглядзелі мультфільм пра радавога Сцёпачкіна, які выклікаў шмат станоўчых эмоцый. Наступным пунктам нашай экскурсіі былі майстар-классы ад ваенных па зборцы і разброцы аўтаматаў, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы, а таксама прымерыць абзундзіраванне, якое ахоўвае ад уздзеяння радыяцыі. Далей нам паказалі ваенную тэхніку, якая складалася з некалькіх машын з сродкамі сувязі. Хоць назвы гэтых машын і не запомніліся, але іх мажлівасці ў дзяцей выклікалі захапленне. А калі ім прапанавалі ўвайсці ўнутр і паглядзець, як яны працуюць, то шчасцю не было канца і краю. 

Адным словам, пакідаць ваенную часць нам вельмі не хацелася. Прафесія ваенных стала для выхаванцаў больш зразумелай і прывабнай, мы можам спадзявацца, што ў будучым хто-небудзь з гэтых хлопчыкаў ці нават дзяўчынак звяжа свой лёс з ваеннай службай. Можам з упэўненасцю сказаць, што жадаючых наведаць вайсковую часць ў наступны раз будзе не менш, а толькі больш.

Марыя Рышардаўна СТАНЧЫК,

дырэктар лагера.

Навагрудскі раён,

Гарадзечненскі дзіцячы сад – сярэдняя школа,

палатачны лагер «Валацугі».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *