Мноства захапленняў выклікае бібліятэка ў школе № 5 г. Ліды. А гэта, менавіта, дзякуючы тым, хто плённа ў ёй працуе.
Ядвіга Міхайлаўна Нічыпорчык – ужо больш, чым 40 год яна захапляче сваёй цудоўнай энергіяй і вопытам. Сучасная бібліятэка – інфармацыйны і асветніцкі цэнтр, які дазваляе школьнікам раскрыць маўленчыя здольнасці, цудоўна правесці вольны час, папоўніць веды. Якіх выданняў тут толькі няма! І мастацкія, і публіцыстычныя, і пра малую радзіму… Менавіта, краязнаўчы аспект – у працы бібліятэкара Ядвігі Міхайлаўны. Інфармацыя цікава апрацаваная і данесеная да падрастаючага пакалення. Яна таксама практыкуе сумесныя мерапрыемствы, разам з настаўнікамі, выхавальнікам падоўжанага дня.
Напярэдадні Дня бібліятэкара вучні 1-х класаў пабывалі ў школьнай бібліятэцы. Ядвіга Міхайлаўна пазнаёміла іх з правіламі паводзін у бібліятэцы, з правіламі карыстання кнігамі. На старонках кніг вучні 1 класа пазнаёміліся з новымі казачнымі героямі і ўспомнілі ўжо знаёмых. Таксама абмеркавалі іх добрыя і дрэнныя учынкі. Кожны для сябе ўзяў кнігу або часопіс па душы. З мэтай паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа, далучаць навучэнцаў да роднай мовы, развіваць іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці праходзяць выстаўкі, віктарыны, развіваюцыя гульні і іншае.
Школьная бібліятэка заўсёды багата на эстэтычны каларыт, у якім прадугледжваецца павага да гістарычнай і культурнай спадчыны!
Алена Леанідаўна ЗДАНОВІЧ,
намеснік дырэктара.
г. Ліда, школа № 5.