«МалышОК» пачаў работу

Из нашей почты Новости

У Круцілавіцкай школе адбылося першае ў гэтым навучальным годзе паседжанне клуба аматараў кнігі «МалышОК».

У гэты ж дзень у краіне адзначаўся Дзень народнага адзінства, менавіта таму заняткі клуба былі прысвечаны роднай краіне. Вучні адправіліся ў завочнае падарожжа па старонках кніг «Наш край – для вандровак рай». Пабываць у розных абласцях Беларусі ім дапамаглі кнігі школьнай бібліятэкі і кнігі, якія падарыў навучэнцам школы наш праслаўлены камбайнер Уладзімір Гукіш, які неаднаразова бываў у розных гарадах краіны на рэспубліканскіх дажынках і прывозіў адтуль і кнігі.

Удзельнікі клуба пазнаёміліся з адметнымі прадпрыемствамі і мясцінамі кожнай вобласці, не забылі зазірнуць у скарбніцу ведаў – Нацыянальную бібліятэку. Чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў аб родным краі, падзяліліся цікавымі ўражаннямі і пачаставаліся духмянымі яблыкамі, якімі адорваюць нас восеньскія сады.

Таццяна Аляксандраўна МАСЕЙЧЫК,

бібліятэкар.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *