Жыву ў вёсцы Беліца, што на Лідчыне, і вучуся ў Беліцкай школе. З гісторыі ведаю, што калісьці ў старажытныя часы наша маленькая вёсачка была большай, чым Ліда. Ляціць час, усё змяняя на сваім шляху, і мы ўжо зусім хутка будзем святкаваць 700-годдзе прыгожага, непаўторнага горада з ласкавым жаночым імем — Ліда.
Піянерская дружына нашай школы, якая носіць імя М. К. Фешчанка, аб’яднала самых актыўных піянераў. Яны з радасцю ўключаюцца ў марафон прадсвяточных мерапрыемстваў, мабыць таму, што наш педагог-арганізатар Наталля Сцяпанаўна Губарэвіч, такая завадная і не дае сумаваць нам ні хвілінкі, дапамагае ёй Мар’яна Карповіч, вучаніца 11-га класа, ад школы яна – прадстаўнік Маладзёжнага парламента Ліды. Разам яны рашаюць і прапаноўваюць конкурсы, заданні. І пра некаторыя з іх хачу расказаць.
На гэты раз адным з заданняў было кожнаму атраду выказаць любоў да прыгожага горада Ліда, у якога юбілей – 700 гадоў. Мы стараліся, як маглі. Усе пажаданні былі аформлены ў колерах сцяга нашай Радзімы. Атрымаліся вельмі прыгожыя плакаты.
Акцябраты «Васількі» аформілі інфармацыя лісткі, да святкавання юбілею Ліды. Вучні размясцілі лісткі ў кабінетах пачатковай школы. А вось будучыя піянеры, вучні 4-га класса аформілі стэнд да Дня нараджэння горада. Усе жадаючыя могуць убачыць яго ў рэкрэацыі 2-га паверха. А я вырашыла напісаць пра нашыя справы.
Шмат добрых і захапляльных спраў чакае нас наперадзе. Колькі б не мінула гадоў, мы любім цябе, наша Ліда і, нягледзячы на 700 гадоў тваёй гісторыі, ты вечна малады і прыгожы горад!
Ганна СЕЛЮЗІЦКАЯ,
вучаніца 4-га класа,
Іна Анатольеўна ВАЙЦЕХОЎСКАЯ,
настаўнік мастацтва.
Лідскі раён, Беліцкая школа.