Вучні 3-га класа «В» і класны кіраўнік Іріна Анатольеўна Музыка запрасілі гасцей на адкрытае выхаваўчае мерапрыемства – моўна-літаратурную гасцёўню «Мова – душа народа».
Мерапрыемства пачалося з легенды, згодна якой: «Люцень, старэйшы брат Лютага разлютаваўся на людзей, што не карыстаюцца сваёй мовай і вырашыў забраць яе. Падзьмуў моцна лютаўскі вецер і парваў рушнік, які сімвалізуе нашу мову, які быў вытканы з гукаў і ўпрыгожаны цудадзейнымі ўзорамі. У гэтыя ўзоры ўклалі нашыя продкі магічны сэнс і нам передалі як скарб. Сказаў, што забярэ ў мовы багацце, прыгажосць, назаўсёды разарве сувязь з зямлёй і продкамі. А калі яму дакажуць, што ведаюць і шануюць сваю мову, абяцаў вярнуць яе і аднавіць рушнік».
Вучні з захапленнем пачалі выконваць выпрабаванні Люценя. Яны дазналіся, што у свеце існуе болей за 7000 моваў, адзначылі, што па мілагучнасці беларуская мова знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце! Чыталі цудоўныя вершы, шмат цікавага расказалі аб мове сваім сябрам, а яшчэ выканалі песню «Беларусь мой родны кут». Каб хутчэй аднавіць рушнік, дзеці шмат гулялі і выконвалі цікавыя заданні, а Люцень вяртаў часткі рушніку і яго настрой змяняўся.
За 45 хвілін мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі аднавілі рушнік, упэўнілі Люценя у тым, што яны шануюць родную мову, любяць яе і жадаюць, каб на беларусы размаўлялі на ёй як можна часцей.
Марыя Паўлаўна СІВЯКОВА,
педагог-арганізатар.
Бяроза, пачатковая школа.