Праектная майстэрня «Энэргія для стварэння, энэргія для будучага»

Из нашей почты На школьном крылечке Новости

Пад такой назвай прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «ШАГ» на тэму « Гонар за Беларусь. Энэргія для стварэння, энэргія для будучага».

У межах рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» навучэнцы 8–11-х класаў Хвінявіцкай школы арганізавалі праектную майстэрню, якая дапамагла вырашыць задачу эканамічнага выкарыстання энэргетычных рэсурсаў нашай краіны, што змяншаюцца і не аднаўляюцца. Эфектыўнае выкарыстанне энэргіі – ключ да паспяховага рашэння экалагічнай праблемы. Перш чым гаварыць аб прыктычным вырашэнні праблемы, неабходна пазнаёміцца з інфармацыяй па тэме, якая была прадстаўлена ў двух блоках: «Беларусь: энэргетыка сучаснага і будучага», «Энэргазберажэнне для ўсіх і для кожнага». Выступленне дакладчыкаў суправаджалася прэзентацыйным матэрыялам. Пры абмеркаванні пачутага навучэнцы трансліравалі відэафрагменты ля большай доказнасці сваёй думкі. Вынікам работы праектнай майстэрні стала распрацаваная памятка для школьнікаў «Беражлівасць маёй сям’і», для дашкольнікаў былі прапанаваны лістоўкі «Энэргію беражы змалку!». Было вырашана прадаўжаць удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе фотаздымкаў на экалагічную тэму «Ствараючы, не разбурай!», у якім Аляксандра Дзянісенка, вучаніца 10-га класа неаднаразова атрымлівала прызавыя месцы.

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

класны кіраўнік 10 класа,

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *