У Войстомскай базовай школе ў рамках шостага школьнага дня прайшоў дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.
Кожны з навучэнцаў, які прыйшоў у школу ў гэты дзень, змог знайсці занятак па душы. Школьнікі прынялі ўдзел у кіналекторыі «Дзеці вайны». Фільм які напэўна нікога не заставіў раўнадушным. Дзеці глядзелі яго з перажываннем за герояў і кожны разумей што вайна – гэта вельмі страшна.
Малодшыя вучні прынялі ўдзел у музейным уроку «Час выбраў іх», дзе змаглі пазнаёміцца і ўспомніць гісторыю свайго краю і сваёй малой радзімы і самі паспрабавалі пабыць у ролі вядучага экскурсіі і расказаць гісторыю, якую яны ведаюць пра свой край. А вось старэйшыя навучэнцы абмяркоўвалі пытанні па тэме «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». У іх была магчымасць высказаць свае думкі, разважанні і нават пажаданні звязаныя з нашай краінай. Закранулі пытанні як сучаснага развіцця, так і будучыні Беларусі. Бо будучыня за моладдзю і кожны павінен гэта памятаць і разумець. Кожны з навучэнцаў змог атрымаць шмат цікавых ведаў, добрых эмоцый і правесці свій дзень разам з сябрамі.
Святлана Іванаўна НАСЯКАЙЛА,
настаўнік пачатковых класаў,
Смаргонскі раён, Войстамская базавая школа.