У Пархімаўскай базавай школе ўжо некалькі гадоў запар упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бераставіцкага райвыканкама арганізуецца часовая працоўная занятасць навучэнцаў.
Згодна з заканадаўствам, у дзяцей, якім споўнілася 14 гадоў, ёсць магчымасць папрацаваць. Нашы навучэнцы гэтай магчымасцю імкнуцца скарыстацца з вялікай ахвотай.
Дзевяцікласніцы паспрабавалі сябе ў ролі падсобных рабочых. На працягу чатырох дзён дзяўчынкі разбівалі і праполвалі кветкавыя клумбы, даглядалі за газонамі, добраўпарадкоўваючы тэрыторыю школы. Праца нескладаная, хоць і спектр абавязкаў шырокі.
Часовая працоўная занятасць навучэнцаў – гэта не толькі спосаб заняць падлеткаў карыснымі справамі, але і прадастаўленне магчымасці атрымаць свой першы заробак.
Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,
дырэктар,
Бераставіцкі раён, Пархімаўская базавая школа.