«Маладыя таленты Беларусі»

Из нашей почты Новости

У Мінску ў Вялікай студыі Дома радыё адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XII рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».

Праект праводзіцца з 2009 года. За ўвесь час у ім прынялі ўдзел больш за тры з паловай тысячы выканаўцаў і калектываў. З 2013 года прызёры конкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Па выніках трох конкурсных тураў прызамі ўзнагароджаны 165 фіналістаў. 118 салістаў і калектываў сталі лаўрэатамі I, II і III ступеняў, а спецыяльных дыпломаў праекта – 40 удзельнікаў.

Ад магілёўскай гімназіі № 3 у конкурсе ўдзельнічалі Надзея Сомава, вучаніца 5-га класа «В» і Дзіяна Малыгіна, вучаніца 8-го класа «Б». За плячыма дзяўчат велізарная праца, шматлікія выступленні на гарадскіх, абласных і міжнародных пляцоўках, іх партфоліа напоўнены вялікай колькасцю грамат, дыпломаў, на паліцах ззяюць кубкі і статуэткі пераможцаў!

Па выніках радыёконкурсу Надзея стала ўладальнікам дыплома лаўрэат І ступені (намінацыя «Інструментальная музыка. Салісты»), Дзіяна – лаўрэат ІІІ ступені (намінацыя «Эстрадны вакал. Салісты»).

Урачыстым уручэннем статуэтак, дыпломаў і падарункаў у легендарнай студыі на Чырвонай, 4 праект не скончыўся. Прызёры атрымалі ўнікальныя магчымасці: ратацыю ў эфіры галоўнага радыёканала краіны і запрашэнне прыняць удзел у здымках тэлевізійнага гала-канцэрта «Маладыя таленты Беларусі-2023», які будзе транслявацца на тэлеканале «Беларусь 3».

Віншуем нашых гімназістак і іх педагогаў Таццяну Пятроўну Громаву і Таццяну Мікалаеўну Галіноўскую з перамогай у галоўным творчым конкурсе маладых талентаў краіны!

Светлана Вячеславовна ЦИХОВСКАЯ,

редактор «Гимназического вестника»,

г. Могилёв, гимназия № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *