Гістарычную памяць беражліва захоўваем

Из нашей почты Новости

Дзень народнага адзінства свята, якое аб’ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны.

Ад малога да вялікага, мы ўсе – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і ў нашых руках сучаснасць і будучыня Радзімы. А будучыня магчыма пры беражлівым захаванні гістарычнай памяці. Менавіта гэтай тэматыцы быў прысвечаны адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, у 7-м класе Дварэцкай сярэдняй школы.

Наша краіна заўсёды славілася традыцыямі, добрымі, уважлівымі адносінамі паміж людзьмі. Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт дзякуючы адзінству народа і вялізнаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу людзей – таленавітых, кваліфікаваных, шчыра жадаючых прынесці карысць свайму народу. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.

Марына Іванаўна ІГНАЦІК,

класны кіраўнік 7-га класа,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *