У сталічным футбольным манежы адбыўся рэспубліканскі фестываль школьных футбольных клубаў у рамках рэспубліканскага праекта «Мой школьный футбольный клуб». Сярод 29 каманд, якія прыехалі ў сталіцу з усіх куткоў Беларусі, былі і навучэнцы Круцілавічкай школы.
Наша школа далучылася да рэспубліканскага праекта яшчэ ў 2020 годзе, і штогод каманда «Асы» пад кіраўніцтвам трэнера Дзяніса Трафімчыка ўзельнічае ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца АБФФ у рамках «Школьнага футбольнага клуба» з мэтай развіцця масавага футбола. На спартыўным фестывалі школы спаборнічалі ў колькасці забітых галоў. Наша каманда змагалася з прадстаўнікамі Карэлічскага, Шчучынскага, Полацкага і іншых раёнаў. Удзельнікі вялі строгі ўлік забітых галоў. Найбольш рэзультатыўнымі ў камандзе «Асы» сталі Вікторыя Аўгусціновіч, Аляксандра Барысевіч, Радаслаў Заваротны і Алег Сёмуха. Па выніках фестывалю ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі і кубак, якія з гордасцю везлі дадому. Але самае галоўнае, што застанецца ў памяці – задавальненне ад гульні і сустрэчы з такімі ж зацікаўленымі футболам. А наперадзе футбалістаў чакаюць новыя гарызонты і новыя перамогі.
Вольга Антонаўна ЯКАЎЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.