Сям’я – пачатак усіх пачаткаў

Из нашей почты Новости

Кожнаму чалавеку вядома, што ўсё пачынаецца з сям’і. Гэта месца, якое нас саграе, аберагае. Сям’я патрэбна і малому, і даросламу чалавеку.

Менавіта сям’і быў прысчвечаны адзін з дней тэматычнай смены «Каб мова родная гучала!» выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі «Дружба». Школьнікі Вялікабераставіцкай школы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Сямейны куфар». Дзеці складалі прымаўкі пра сям’ю, адгадвалі загадкі па тэме. Цікавым стаў для ўдзельнікаў гульні конкурс «І жартам, і ў сур’ёз».

Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы назвалі галоўныя сямейныя каштоўнасці і традыцыі, а таксама пачаставаліся «Бацькоўскімі прысмакамі».

Наталля Пятроўна ГУШТЫН,

дырэктар выхаваўча-аздараўленчай

установы адукацыі «Дружба»,

Береставіцкі раён,

Вялікабераставіцкая школа імя С. В. Прытыцкага.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *