Пазнавальная гасцёўня «Ты жывеш у Беларусі»

Из нашей почты Новости

Малабераставіцкая школа сустракала гасцей. У нашай школе адбыўся семінар «Сістэма работы па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў».

Вучні 4-га класа правялі пазнавальную гасцёўню «Ты жывеш у Беларусі». Размова была сур’ёзная, пра зямлю, якая для ўсіх нас даражэйшая за ўсё. Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі разгадалі крыжаванку і прачыталі слова, якое дало пачатак мерапрыемству – гэта слова «Беларусь». Затым прагучала песня «С чего начинается Родина». Кожны вучань назваў тыя словы, чым для яго з’яўляецца малая радзіма. Паглядзелі відэаролік пра малую радзіму. Пабывалі ў ролі мастакоў, словамі малявалі прыгожую карціну Беларусі. У госці завітаў Дзед Барадзед, які паведаміў легенду пра гісторыю нашага краю. Чацвертакласнікі ўдакладнілі, што неабходна рабіць, каб быць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны. Працягам быў відэаролік пра Беларусь, пра знакамітых людзей, якія праслаўлялі і праслаўляюць нашу краіну. У парах вучні склалі з пазлаў і агучылі запаведзі сапраўднага чалавека. Заканчэннем былі словы «Я люблю Беларусь, таму што…», вучні, наматваючы нітку на палец прадоўжылі гэта выказванне. Памятайце, у чалавека – толькі адна Радзіма, наша – Беларусь! Ганарыцеся, шануйце, любіце і аберагайце сваю краіну.

Ганна Люцыянаўна ГІЖУК,

класны кіраўнік 4-га класа,

Бераставіцкі раён, Малабераставіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *