На базе школы № 7 г. Навагрудка адбыўся раённы семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Методыка напісання сачыненняў у школе».
Сёння важна гаварыць пра асаблівасці напісання сачыненняў, іх класіфікацыю і спецыфіку, паколькі вучні павінны валодаць уменнямі складаць звязны тэкст пэўнага стылю і тыпу. А галоўная задача настаўніка – навучыць, аказаць дапамогу ў гэтай нялёгкай працы.
Семінар прайшоў у форме непрымушанай гутаркі, дзе кожны настаўнік не толькі змог узяць для сябе штосьці карыснае з пункту гледжання методыкі, але і адчуць сябе ў ролі вучня, які выконвае пэўнае заданне. Таксама выказаць сваё ўласнае меркаванне па тэме, паслухаць парады сваіх калег, прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні актуальных пытанняў.
Алена Іванаўна ХАЦІНОЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Навагрудак, школа № 7.