Тэматычная пляцоўка пачала працу ў Астраўцы

Из нашей почты Калейдоскоп Новости

Астравецкая раённая бібліятэка далучылася да агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Бібліятэка падрыхтавала тэматычную пляцоўку “Праз стагоддзі, праз гады – памятайце!” На арганізаванай кніжнай выставе ўвазе гасцей былі прадстаўлены мастацкія і дакументальныя кнігі ваеннай тэматыкі. У прысутных асаблівай увагай карысталася фотазона, а каб адчуць атмасферу таго часу супрацоўнікі бібліятэкі пабывалі ў ролі партызанаў, медсясцёр ваеннага шпіталя.

Вольга Мечыславаўна Заянчкоўская,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *