Лес — багацце нашай Радзімы. І мы, спажываючы яго дары, павінны не толькі захоўваць, але і памнажаць іх. Натхніўшыся гэтай ідэяй, настаўнікі і вучні школы №8 г. Ваўкавыска вырашылі прыняць удзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!». Праца на свежым паветры пад звонкі спеў птушак нікога не пакінула абыякавым. Кожнаму хацелася, каб кволенькія саджанцы з цягам часу ператварыліся ў магутныя дрэвы. Пагэтаму юнакі і дзяўчаты разам з настаўнікамі шчыра і добрасумленна працавалі. Дадому вярталіся трошкі стомленыя, але ўзрушаныя.
Маладыя саджанцы сёння – багацце нашай краіны заўтра!
Ірына Іванаўна Шчасюк,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Ваўкавыск, школа № 8.