Сустрэча ў хобі-цэнтры «Занімайка»

Из нашей почты Новости

Для вучняў школы № 7 г. Навагрудка летнія канікулы праходзяць цікава і з карысцю. У школе дзейнічае шматлікая колькасць пляцовак на розны густ, але вучні 7-га класа «А» вырашылі сустрэцца на канікулах менавіта ў хобі-цэнтры «Занімайка».

Хлопцы і дзяўчаты распавялі аднакласнікам пра свае захапленні і прынеслі найбольш цікавыя экземпляры са сваіх калекцый, якія яны збіралі на працягу доўгага часу. Гэта і мяккія цацкі, і ўласныя акварэльныя малюнкі, маркі і ўзнагароды за спартыўныя спаборніцтвы, вырабы з бісеру і пластмасавыя фігуркі звяроў, калекцыі лега і шмат ўсяго іншага.

Падчас сустрэчы школьнікі таксама дазналіся пра захапленні знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, вучоных і іншых славутых людзей беларускай зямлі. Сустрэча на канікулах для аднакласнікаў была цікавай і карыснай, яна ўзбагаціла дзяцей новымі звесткамі і дала інфармацыю для роздуму.

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

класны кіраўнік 7-га класа «А»,

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *