Лес і чалавек

Из нашей почты

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Экатурыст» адправіліся на экскурсію ў г. Масты. Там яны наведалі музей «Лес і чалавек» – адзіны музей экалагічнага профілю ў Гродзенскай вобласці.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з экспазіцыямі «Народныя майстры», «Прырода роднага краю», «Этнаграфія і побыт». Таксама экскурсавод пазнаёміў іх з гісторыяй горада, партызанскім рухам у гады Вялікай Айчыннай вайны, героямі, якія абаранялі і вызвалялі Масты ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На экспазіцыі была прадстаўлена паменшаная копія помніка І. Ю. Філідовічу, які знаходзіцца ў г. Дзятлава. Вельмі спадабаўся выхаванцам музейна-педагагічны занятак «Чаруючы свет цацак», на якім яны пазнаёміліся з гісторыяй беларускай народнай лялькі і паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе лялькі-стрыгушкі з травы.

У мемарыяльным комплексе «Шымкі», архітэктурная кампазіцыя якога разгорнута на берагавой пляцоўцы ракі Нёман, вучні наведалі помнік загінуўшым воінам, якія абаранялі гэтыя мясціны, пабывалі ў партызанскіх зямлянках, пазнаёміліся з побытам партызан.

Напрыканцы экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі прагуляліся па ландшафтнаму заказніку «Ліпічанская пушча», убачылі векавыя дрэвы, прайшліся па сцяжынцы здароўя.

Экскурсія была вельмі цікавай і захапляльнай. Выхаванцы лагера атрымалі шмат усемагчымых уражанняў, паглыбілі свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і гісторыі роднага краю.

Вольга Васільеўна КАРДАШ,

старэйшы выхавальнік,

Наталля Вячаславаўна ЖЫХ,

дырэктар аздараўленчага лагера «Экатурыст».

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *