У Грыцэвіцкай школе адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння ГА “БРПА”.
Стартаваў Тыдзень піянерскіх спраў з пасяджэння членаў Савета дружыны, на якім піянерскі актыў абмеркаваў план будучых мерапрыемстваў, размеркаваў абавязкі па іх правядзенні, падрыхтаваў інфа-лісты, аб’явы для размяшчэння на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі і інтэрнэт-суполках.
Адразу піянерскі актыў сабраў у школьным файе ўсю піянерскую дружыну для ўдзелу ў гульнявой праграме «Піянерская мазайка». Было весела і незвычайна. Дзецям прыйшлося паспрабаваць сваю моц у розных конкурсах, прадэманстраваць веды, пераўвасобіцца ў казачных герояў і многае іншае!
Для другакласнікаў члены піянерскай дружыны аправялі гульню-падарожжа «Па промнях акцябрацкай зоркі», дзе расказалі пра тое, хто такіе акцябраты, як яны з’явіліся, іх асноўныя правілы.
А піянераў чакала квэст-гульня «Будзь гатовы!». Тут на дапамогу прыйшлі члены БРСМ, якія размеркаваліся па станцыях, а двое важатых абралі для сябе саставы каманд. Кожная атрымала карту і маршрутны ліст. Так і стартавала займальнае падарожжа! Камандам прыйшлося прайсці шмат станцый, гэта і «Славаплёт» , «Казка-загадка», «Ключы ад Форта Баярд», «Кідалава», «Тэст на кемлівасць», «Пол – гэта лава», «Піянерскі хіт».
13 верасня дружыну на ўрачыстую лінейку і OpenSpace «Мы – будучае краіны!» паклікалі музычныя перапынкі. На ўрачыстыя мерапрыемствы былі запрошаны члены ГА «БРСМ», дырэктар школы Н. А. Аўдзей, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце П. В. Садкоўская і настаўнікі школы. Піянерскі актыў атрымаў падзякі, былі падведзены вынікі работы дружыны за мінулы навучальны год, каманды суботняга квэсту атрымалі салодкія падарункі. Быў абмеркаваны план работы дружыны на 2024/2025 навучальны год, план узаемадзення з ГА «БРСМ». Вучні пятага класа сталі паўнапраўнымі членамі піянерскай дружыны, з чым іх павіншавала ветэран піянерскага руху І. К. Хмялеўская. Вучні другога класа ва ўрачыстых абставінах атрымалі акцябрацкія зоркі.
Вольга Канстанцінаўна БАЦЯН,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Клецкі раён, Грыцэвіцкая школа.