Маладосць – час выбару

Из нашей почты Новости

Для вучняў 8-11 класаў Валеўскай  школы быў арганізаваны інфармацыйны час у рамках ШАГа па тэме «Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз».

Мерпрыемства рыхтавалі вучні 8-га класа. На гэты раз госцем была выпускніца школы галоўны эканаміст СРДУП «Свіцязь», дэпутат Валеўскага сельскага савета па Валеўскай выбарчай акрузе № 2 Таццяна Яўгеньеўна Люткевіч.

ШАГ 1. Для актуалізацыі ведаў па маладзёжнай палітыцы Рэспублікі Беларусь была праведзена віктарына «Мы даведаемся». У абмеркаванні пытанняў якой прынялі ўдзел усе вучні. Рабяты зрабілі выснову аб тым, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для самавызначэння і самарэаліацыі, праяўлення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, ініцыятывы.

ШАГ 2. Сустрэча з Таццянай Яўгеньеўнай Люткевіч прайшла з выкарыстаннем фармата тэлевізійнага праекта «Сто пытанняў даросламу». На пастаўленыя пытанні ўдзельнікі атрымалі глыбокія, граматныя адказы з цікавымі і пазнавальнымі прыкладамі аб яе прафесіі, гаспадарцы СРДУП «Свіцязь», у якой яна працуе.

ШАГ 3. На мульцібордзе вучні праглядзелі фрагмент зварота Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка да выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў на Рэспубліканскім бале. Сярод прапанаваных пытанняў у дадзеным накірунку найбольшую цікавасць выклікала пытанне аб укладзе кожнага ўдзельніка сустрэчы ў развіццё нашай краіны, свайго рэгіёна.

У завяршэнне вучні вырашылі добраўпарадкаваць і правесці касметычны рамонт школьнага народнага гісторыка-краязнаўчага музея, попоўніць экспазіцыю новымі музейнымі прадметамі, уключыцца ў збор дакументаў і успамінаў ветэранаў вайны і працы.

Нэля Канстанцінаўна САНЬКО,

класны кіраўнік 8-га класа,

Навагрудскі раён, Валеўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *