Права для ўсіх

Из нашей почты Новости Школа безопасности

У падлеткавым узросце ў школьнікаў фарміруюцца асноўныя маральна-этычныя і прававыя арыенціры. У гэты час вельмі важна дапамагчы дзіцяці правільна зарыентавацца, даць неабходную інфармацыю.

З мэтай прававога выхавання дзяцей і моладзі ў філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» рэалізуецца прававы праект «Права для ўсіх». У яго межах праходзяць прававыя гадзіны, сустрэчы з аўтарытэтнымі спікерамі. Чарговая правая гадзіна «Уголовный закон, общие положения», «Наказание и его виды» для вучняў Альхоўскай школы прайшла з удзелам старшага ўчастковага інспектара Яўгенія Арлоўскага. Супрацоўнік міліцыі падрабязна расказаў аб крымінальнай адказнасці, аб яе структуры, відах прававой адказнасці і адзначыў, што кожнае правапарушэнне мае наступствы. Кражы, разбоі, хуліганствы – гэтыя і многія іншыя злачынствы былі дэталёва разгледжаны ў ходзе мерапрыемства. Школьнікі зразумелі, што кожны такі «жарт» прыводзіць да сур’ёзнай адказнасці. Разгледзелі і размежаванне пакаранняў. Моладзь даведалася, за што можна атрымаць штраф, за што арышт, папраўчыя работы, а за што – толькі папярэджанне.

Інспектар узгадаў і крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, яго змест, асноўныя артыкулы і ўзроставы цэнз, з якога пачынаецца крымінальная адказнасць. У канцы мерапрыемства падлеткі мелі магчымасць задаць свае пытанні і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *