Далучыліся да традыцый беларускага народа

Из нашей почты Новости

Каб пашырыць кругагляд дзяцей, абагаціць іх новымі музычнымі ўражаннямі, станоўчымі эмоцыямі праз выкананне калядных песень, гульняў, карагодаў для выхаванцаў дзіцячага сада Нягневіцкай школы  была арганізавана забава «Калядкі».

Добры эмацыйны настрой падарылі дзецям пераапранутыя, разам гулялі ў народныя гульні, уладкоўвалі вясёлыя пераплясы, спявалі. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі.

Свята выклікала радасны і святочны настрой у выхаванцаў. Такім чынам, дзеці далучыліся да культуры і традыцый беларускага народа.

Вольга Дзмітрыеўна КАРПОВІЧ,

выхавальнік дашкольнай адукацыі,

Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *