Вучымся адказнасці

Из нашей почты Новости

Вучні 5–7-х класаў сталі ўдзельнікамі дзелавой гульні «Вучымся адказнасці», якая прайшла ў рамках праекта ШАГ «Я і Закон».

Мерапрыемства было арганізавана з мэтай дапамагчы вучням лепш зразумець важнасць законаў у грамадстве, іх роля ў штодзённым жыцці і неабходнасць іх выканання кожным грамадзянінам.

Удзельнікі актыўна абмяркоўвалі правы і абавязкі, прапаноўвалі ўласныя ідэі для паляпшэння школьнага і грамадскага жыцця, а таксама спрабавалі знайсці рашэнні складаных сітуацый, звязаных з парушэннем правілаў.

Гульня была падзелена на некалькі этапаў, кожны з якіх уключаў цікавыя заданні: «Юрыдычная лабараторыя» – вучні аналізавалі гіпатэтычныя сітуацыі і прымянялі на практыцы веды аб правах і абавязках; «Судовае расследаванне» – каманды разглядалі кейсы з парушэннем законаў і вырашалі, як павінны дзейнічаць органы правапарадку. «“Мая краіна – мая адказнасць» – вучні распрацоўвалі ўласныя ініцыятывы па павышэнні грамадзянскай свядомасці.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы супрацоўніцтва і даверу, што дазволіла школьнікам не толькі пашырыць свае веды, але і развіць навыкі працы ў камандзе, крытычнага мыслення і прыняцця адказных рашэнняў. У выніку ўсе ўдзельнікі не толькі выдатна правялі час, але і атрымалі каштоўны вопыт, які напэўна спатрэбіцца ім у будучым.

Ала Уладзіміраўна ЮШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 6-га класа,

Навагрудскі раён, Валеўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *